Дзень роднай мовы ў кінатэатр «Мір»

Беларусь | 21 февраля 2022

Кінатэатр «Мір» і ДУ «Сетка публічных бібліятэк г.Гомеля» бібліятэка-філіял №3 імя Е.Раманава запрашалі на мерапрыемства «Які гэта цуд, мова родная мая!». Міжнародны дзень роднай мовы — досыць важнае свята для кожнага беларуса, якое сведчыць аб унікальнасці беларускага народа, і непадобнасці да іншых народаў.
Ад ведання мовы ідзе і веданне гісторыі, культуры, традыцый і звычаяў сваяго народа, а гэта і нараджае ў чалавеку пачуцце еднасці са сваім народам, робіць яго патрыётам.
Пакуль гучыць родная мова, жыве народ.
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Гомеля» азнаёміліся з кніжнай выставай «Мова народа — яго святыня», прынялі ўдзел у віктарыне. У ходзе гульні школьнікі атрымалі шмат прыемных уражанняў, а пераможцам уручылі маленькія прызы. Завяршылася мерапрыемства паказам анімацыйнага фільма «Гісторыі ад Кірыліцы».

Форма
Для связи с нами