Дзень беларускага пісьменства з кінатэатарам «Мір»

Гомель | 2 сентября 2022

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца Нацыянальным святам у Рэспубліке Беларусь.
Беларусам ёсць чым ганарыцца — беларуская пісьменнасць мае шматвекавыя традыцыі.
Беларускі першадрукар і асветнік беларускага народа — гэта Францыск Скарына.

Кінатэатар «Мір» запрашае ў Малы зал на прагляд анімацыйнага фільма «Магістр вольных мастацтваў. Францыск Скарына» вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

2 — 4 верасня- Малы зал- 12:00

У загадкавай і чароўнай атмасферы, то явы, то сну Францыск Скарына сустракаецца ноччу з цікаўным размаўлялым львом. Скарына адказвае на пытанні разумнага жывельнага, і тым самым распавядае аб сваім жыцці.

Форма
Для связи с нами