Кінатэатр «Мір» і ДУ «Сетка публічных бібліятэк г.Гомеля» бібліятэка-філіял №3 імя Е.Раманава запрашалі у літаратурную гасцёўню «І сёння з намі Колас і Купала».

Гомель | 8 июля 2022

2022 год – год юбілеяў нашых славутых суайчыннікаў, чыімі імёнамі мы маем права ганарыцца. Споўніцца 140 гадоў з Дня нараджэння двух класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №15 г.Гомеля», якія наведваюць лагер труда і адпачынку азнаёміліся з кніжнай выставай «Песняры зямлі беларускай», пазнаёміліся з творамі Я.Купала і Я.Коласа.
Прагляд дакументальнага фільма «Купала і Колас. Два яблыкі на адной галінцы» завяршыўся актыўным абмяркаваннем і абменам уражанняў.
Янка Купала і Якуб Колас стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва, паднялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і творчаю магутнасць беларускага слова.

Форма
Для связи с нами